Заўтра стануць вядомыя чэмпіёны грамадзянскай супольнасці

13 студзеня Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый агучыць пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” 2014 году.

Прэміяй уганаруюць выбітных асобаў, арганізацыі ды падзеі, якія летась былі знакавымі для развіцця беларускага трэцяга сэктару, паведамляе сайт belngo.info

Сёлета на званне Грамадзкі лідар году прэтэндуюць: Алена Анісім (ТБМ), ініцыятарка гомельскай кампаніі “Новая Беліца” Галіна Краўчанка, Гары Паганяйла (БХК), Зінаіда Цімошак з грамадзкай ініцыятывы “Утульны край”, праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Алена Танкачова, а таксама вядоўцы моўных шоў: Алесь Залеўскі, Алеся Літвіноўская, Аляксей Шэін, Валярына Кустава, Глеб Лабадзенка, Алёна Андрэева, Франак Вячорка, Юлія Коцкая, Кацярына Пікірэня і Пётра Клюеў.

Прыз у намінацыі “Кампанія году” ўручаць ініцыятарам найбольш значнай агульнанацыянальнай кампаніі, праведзенай НДА ў 2014 годзе.

Сёлета за ўзнагароду пазмагаюцца шэсьць прэтэндэтнаў: кампанія “Пазнач сябе беларусам” (вышыванкі, вышымайкі, стужкі), адзначэньне 500-годзьдзя бітвы пад Воршай, кампанія “НЕ жорсткасьці ў адносінах да жывёлаў”, кампанія ў абарону менскага раёну Асмалоўка, маніторынг стану беларускай мовы ад ТБМ, а таксама кампаніі правааабрончых арганізацыяў супраць сьмяротнага пакараньня “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” і “Несмертная казнь: потому что мы люди”.

Крэатыву грамадзянскай супольнасьці не займаць! Спадзяемся, журы будзе цяжка вызначыцца зь пераможцам намінацыі “Крэатыў году”.

Нестандартным падыходам летась вызначыліся адзначыліся: футбольныя фанаты на матчы “Беларусь–Украіна”, фэст “Зялёны ўікэнд”, “Жывая бібліятэка”, кампанія Зялёнай сеткі “Зялёны балкон”, праекты групы “Сыгнал” (вядомыя акцыяй “Партрэт Васіля Быкава ў Менску”, фэстам стрыт-арта “Вуліца Бразыл”, і графіці-фэстамі ў рэгіёнах Беларусі).

Таксама прэміямі будуць адзначаныя “Новая ініцыятыва”, “Рэгіянальная падзея”, “Медыя/журналіст году” і “Найлепшы сайт НДА”. Будзе вызначаны і “Гарбуз году” — “узнагарода” за негатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і іх прадстаўнікоў.

У гэтым годзе Прэмія, якую заснавала Асамблея НДА, уручаецца ў шосты раз.

Па традыцыі пераможцы вызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі (44 прадстаўнікі арганізацыяў), а таксама 56 спецыяльна запрошанымі экспертамі з ліку лідараў НДА ды мінулагодніх пераможцаў прэміі.

Новаўвядзеннем 2014 году стала далучэнне да ліку журы журналістаў незалежных медыяў, якія стала пішуць пра дзейнасць арганізацыяў трэцяга сектару.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.