Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі
Рашэнне аб забароне было прынятае пасля складання двух рапартаў аб парушэнні правіл унутранага распарадку ў першыя два дні знаходжання ў шклоўскай калоніі, куды Статкевіч быў пераведзены 13 студзеня з магілёўскай турмы № 4.
Першы рапарт быў складзены за неўстаноўленую форму адзення — штаны, якія былі выдадзеныя Статкевічу ў магілёўскай турме. Другі рапарт быў складзены ў сувязі з тым, што за 15 хвілін да адбою яго не было на спальным месцы, паведамляе nn.by са спасылкай на БелаПАН.
Пяцідзесяцівасьмігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль знаходзіцца ў няволі. Яму неаднаразова прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.
Нагадаем, Міколу Статкевіча можна падтрымаць лістом альбо паштоўкай. Пішыце на адрас: 213004 Магілёўская вобласць, г. Шклоў, папраўчая калонія № 17.
Post new comment