Ціск на анархістаў працягваецца: Аляксандру Францкевічу далі 25 сутак арышту
Былога палітвязня Аляксандра Францкевіча пакаралі нібыта за лаянку і супраціў міліцыі. Францкевіч расцаніў суд і арышт як “палітычныя рэпрэсіі”.
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядалі справу арыштаванага ўчора актывіста анархісцкага руху Аляксандра. Працэс вёў суддзя Арцём Бяскішскі, паведамляе Радыё Свабода. Пакаранне - 25 сутак адміністратыўнага арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальгнікаў Мінгарвыканкама.
Пакараранне Францкевіча працяглым арыштам выглядае асабліва жорсткім, улічваючы той факт, што ён мае праблемы са здароўем.
Францкевіча затрымалі 2 лютага на працоўным месцы. Пасьля гэтага яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе былі складзеныя два пратаколы. Францкевіча абвінавацілі ў парушэнні артыкулаў 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (супраціў пры затрыманні). Ноч да суду Аляксандр Францкевіч правёў у ізалятары на Акрэсціна.
Нагадаем, у траўні 2014 года напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі Аляксандр Францкевіч атрымаў 20 сутак арышту, судзіў яго суддзя Кірыл Полулех суда Савецкага раёна Мінска.
Post new comment