Украінцы салідарныя з беларускімі палітвязнямі
На скрыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” прыйшоў ліст салідарнасці ад украінскіх грамадзян і сацыяльных актывістаў, якія арганізавалі кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
У заяве ўкраінскія актывісты звяртаюць увагу на незаконные вынясенні прысудаў Ігару Аліневічу, Мікалаю Дзядку, Арцёму Пракапенка, Яўгену Васьковічу і іншым, а таксама на беспадстаўныя адвольныя затрыманні і адміністрацыйныя арышты беларускіх актывістаў.
“Мы звяртаемся да ўсіх праваабарончых арганізацыяў па ўсяму свету, каб дапамагчы ў асвятленні сістэматычных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў сувязі з сацыяльнымі актывістамі. Мы таксама просім урады еўрапейскіх краінаў і праваабарончыя арганізацыі накіраваць афіцыйныя лісты прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка з патрабаваннем спыніць ціск і як мага хутчэй вызваліць усіх палітычных зняволеных. А таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі”, - гаворыцца ў заяве, якую цытуе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.
Post new comment