У Віцебску прызналі парушэнне чыноўніцай Закону аб мовах

Скаргу на службовую асобу ў Віцебскі гарвыканкам падавалі сябры КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, Пятро Сарапеня і Алег Емяльянаў

Намесніца старшыні адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Вольга Гурчанка адказала на іх заяўку на пікет, складзеную па-беларуску, на расейскай мове. Гэткім чынам, на думку скаржнікаў, чыноўніца парушыла Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, які патрабуе ад службоўцаў адказваць на мове звароту.

Адказ на скаргу падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Дзьмітры Шэрыкаў. Згодна з гэтым адказам, Гурчанка згаданы закон не парушыла. Маўляў, парадак падачы і разгляду заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў рэгулюецца Законам аб масавых мерапрыемствах, а Закон аб зваротах грамадзян не тычыцца тых зваротаў, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі вызначаны адмысловы парадак іх падачы і разгляду.

Тым ня менш, як паведамляе vitebskspring.org гарвыканкам прызнаў, што чыноўніца парушыла іншы закон – аб мовах: «Артыкулам 5 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” гарантавана права грамадзян атрымліваць адказ на зварот на мове звароту. За парушэнне артыкулу 5 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” у дачыненні да намесніка кіраўніка Першамайскага раёну г. Віцебску Гурчанкі В.В. будуць прыменены меры дысцыплінарнага характару».

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.