Беларусы адзначылі Дзень Волі ва Ўроцлаве (ФОТА, ВІДЭА)
Беларускія ўдзельнікі праекта “Dzieci razem”, прадстаўнікі беларускай дыяспары і польскія сябры разгарнулі на плошчы каля Ратушы бел-чырвона-белыя сцягі.
З прамовай пра гістарычнае значэнне для беларусаў даты 25 сакавіка выступіў кіраўнік фонду “За волю нашу і вашу” Мікалай Іваноў. Пасля выступу беларусы і салідарныя з імі палякі некалькі разоў выгукнулі “Жыве Беларусь!”
Нагадаем, праект “Dzieci razem” здзяйсянецца пры падтрымцы Камітэта “Салідарнасць” і польскага фонду “My razem”. Дзеці з сем’яў беларускіх дэмакратычных актывістаў, кожны ў суправаджэнні аднаго з бацькоў, накіраваліся ва Ўроцлаў, каб прыняць удзел у шэрагу сумесных культурніцкіх мерапрыемстваў са сваімі аднагодкамі з Польшчы.
Post new comment