Узмацніўся ціск на палітвязня Мікалая Статкевіча

«За тыдзень на Мікалая Статкевіча складзена восем актаў. Ён пазбаўлены харчовай перадачы, кароткатэрміновага спаткання, адбыў трое сутак у ШЫЗА, а сёння змешчаны на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу», — паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

«24 сакавіка Мікалай Статкевіч напісаў заяву аб адмове ад незаконнай працы па самаабслугоўванні. Гэту працу павінны выконваць усе зняволеныя па чарзе. Прыцягваць да яе выканання людзей могуць не больш, чым на дзве гадзіны на дзень. У дачыненні да Мікалая гэтыя нормы і па працягласці, і па аб’ёму перавышаліся ў дзесяткі разоў», — расказала яна сайту nn.by.

Аб умовах у ПКТ і ШЫЗА шклоўскай калоніі Мікалай Статкевіч распавядаў яшчэ ў 2011 годзе, калі апынуўся там упершыню. Сцены ў камеры пафарбаваныя цёмна-сіняй фарбай, там вельмі цёмна, дзённага святла няма. Лава вельмі нізкая, а столік — высокі. Калі сядаеш, стол аказваецца на ўзроўні падбародка.

«Імаверна, што рыхтуецца новая справа супраць Мікалая», — дапускае Марына Адамовіч.


Падтрымаць Міколу Статкевіча можна, напісаўшы яму ліст на адрас: 

213004 Магілёўская вобласць, г. Шклоў, папраўчая калонія № 17.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.