Супраць палітвязня Рубцова ініцыявалі крымінальную справу
Палітзняволенага Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з асабістымі рэчамі з ўстановы адкрытага тыпу ў Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны. Нібыта для правядзення следчых дзеянняў.
Праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што супраць Юрыя Рубцова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кэдэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі). Гэты артыкул прадугледжавае пазбаўленне волі тэрмінам на 3 гады, паведамляе ПЦ “Вясна”.
Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менска па арт.391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза судзьдзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 сьнежня 2014 года накіраваны для адбыцьця пакараньня ў вёску Куплін Пружанскага раёна.
Post new comment