Міліцыя хоча атрымаць 21 мільён за ахову парадку на Дні Волі

Адзін з заяўнікаў правядзення вулічнай акцыі на Дзень Волі, актывіст Руху “За Свабоду” Мікіта Семяненка не плануе аплачваць паслугі па ахове грамадскага парадку паводле дамовы з ГУУС Мінгарвыканкаму, пакуль не атрымае адпаведнай калькуляцыі выдаткаў.

Гаворка вядзецца пра 5 мільёнаў 367 тысяч рублёў - чацвёртую частку ад агульнай сумы (заяўнікоў было чацвёра). Рэч у тым, што Семяненка просіць мінскую міліцыю “прадаставіць дакументы, якія абгрунтоўваюць парадак разлікаў” выдаткаў міліцыі.

“Бо незразумела, ці сапраўды такая сума спатрэбілася для аховы правапарадку падчас акцыі і колькі супрацоўнікаў міліцыі забяспечвалі яго. Хацелася б пабачыць падрабязны празрысты каштарыс. Апрача таго, адвольныя затрыманні некалькіх удзельнікаў шэсця ставяць пад сумнеў якасць аказанай паслугі. Чаму арганізатары павінны фінансаваць незаконныя затрыманні мірных грамадзян?” - каментуе на pyx.by недавер і цікавасць да міліцэйскай калькуляцыі першы намеснік Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

У сваю чаргу заўважым, што міліцыя мае бюджэтнае фінансаванне, і ахова грамадскага парадку і бяспекі грамадзян з’яўляецца яе прамым службовым абавязкам, які ўжо аплачаны падаткамі грамадзян. Патрабаванне да арганізатараў апазіцыйнай акцыі аплачваць паслугі праваахоўнікаў выглядае дыскрымінацыйным паборам паводле палітычных перакананняў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.