Праваабаронцы cабралі факты аб дыскрымінацыі беларускамоўных

Салігорскія прадстаўнікі БХК скончылі працу над дакладам аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Асобнікі падрыхаванага дакумента атрымаюць улады рэгіянальнага і нацыянальнага ўзроўняў, а таксама мясцовыя бібліятэкі, СМІ і зацікаўленыя грамадскія арганізацыі.

Як паведамляе сайт spring96.org, гэта першы маніторынг салігорскіх праваабаронцаў аб дыскрымінацыі беларускамоўных жыхароў. Ініцыятары дакладу адзначаюць, што не мелі намеру сабраць матэрыял для крытыкі ўладаў. Галоўная мэта зробленай працы - даць аб'ектыўную інфармацыю пра стан забеспячэння і выканання правоў беларускамоўных грамадзян і сумеснымі высілкамі грамадскасці, органаў выканаўчай і заканадаўчай улады распрацаваць і ажыццявіць належныя меры па яго паляпшэнні.

У сваіх высновах прадстаўнікі БХК адзначаюць, што дзяржава павінна на ўсіх узроўнях прыняць максімальныя меры для забеспячэння рэальнага права грамадзян на родную мову. На дзяржаве ляжыць адказнасць, ці будзе дыскрымінацыйная практыка працягвацца і ўкараняцца, або гэты факт будзе прызнаны і будуць зроблены эфектыўныя крокі па пераадоленні няроўнасці, якая склалася.

Азнаёміцца з тэкстам даклада можна па спасылцы.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.