Бярозаўскія ідэолагі забаранілі сустрэчу чытачоў з пісьменніцай Наталкай Бабінай
Сустрэча павінна была адбыцца 19 красавіка ў бібліятэцы імя Ніны Мацяш у Белаазёрску. Людзі вельмі хацелі сустрэцца з маладой пісьменніцай, ураджэнкай Брэстчыны, творчасцю якой цікавяцца аматары нацыянальнай літаратуры.
Як паведаляе сайт ПЦ "Вясна", Наталка Бабіна мелася прыехаць з супрацоўнікам часопіса АRCHE Валерам Булгакавым. Пісьменніца непрыемна ўражана рашэннем ідэалагічнага аддзела Бярозаўскага райвыканкама.
Па яе словах, пісьменнікам важныя сустрэчы з чытачамі, публікай, таму рукі складаць яна не збіраеецца і плануе дамаўляцца на сустрэчы ў прыватным парадку.
Post new comment