Юрый Рубцоў рыхтуецца да суду
Палітвязень азнаёміўся з матэрыяламі справы, узбуджанай у адносінах да яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса (“Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”).
Усяго за гэты час за ім зафіксавана чатыры “ўхілення ад працы”, паведамляе spring96.org
Бліжэйшым часам справа будзе перададзена ў пракуратуру, а потым - у суд. Дата судовага паседжання стане вядомая цягам месяцу. Юрыю Рубцову пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
На дадзены момант палітзняволены знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы і працягвае галадоўку. Медычны агляд яму не прапаноўваўся.
Сайт ПЦ "Вясна" нагадвае: Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень лічыць, што завядзенне новай справы па арт. 415 КК незаконна, як і крымінальная справа, па якой ён зараз адбывае тэрмін (“абраза суддзі”).
Post new comment