У Брэсце з'явіліся расцяжкі “Свабоду Статкевічу!” (фота)
Расцяжкі з надпісам “Свабоду Статкевічу!” і партрэтам палітвязня з’явіліся ў розных месцах горада над Бугам.
Такім чынам неабыякавыя да лёсу Мікалая Статкевіча гараджане падтрымалі экс-кандыдата ў прэзідэнты, калі ў шклоўскай калоніі № 17 адбывалася закрытае судовае паседжанне па справе аб замене ўтрымання палітвязня з калоніі на турэмны рэжым, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".
У 2010 годзе Мікалай Статкевіч - адзіны з усіх кандыдатаў атрымаў найбольшы тэрмін зняволення: 6 гадоў. Пакаранне адбываў спачатку ў шклоўскай калоніі, затым у магілёўскай турме № 4, а затым зноў у шклоўскай калоніі, куды быў пераведзены ў студзені 2015 года. Зараз судом вызначана, што астатні тэрмін пакарання палітык правядзе ў турэмных умовах.
Post new comment