Еўрасаюз заклікаў перагледзець прысуд палітвязню Мікалаю Дзядку

Еўрапейскі саюз заклікаў улады Беларусі перагледзець прыгавор палітвязню 26-гадоваму Мікалаю Дзядку.

"Важнасць, якую ЕС надае пытанню палітычных зняволеных у кантэксце адносінаў паміж ЕС і Беларуссю, застаецца нязменнай", — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння, якую цытуе БелаПАН.

Як зазначае ЕС, рашэнне беларускага суда прадоўжыць тэрмін зняволення Мікалаю Дзядку па абвінавачванні ў парушэнні правілаў турэмнага распарадку, а таксама адмова ў задавальненні яго скаргі на прыгавор, "вартыя шкадавання".

"Мы заклікаем улады Беларусі перагледзець прыгавор сп. Дзядка, вызваліць яго неадкладна і вызваліць усіх астатніх палітычных зняволеных", — гаворыцца ў заяве.

26 лютага 2015 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў палітвязня Мікалая Дзядка, які знаходзіцца ў турме, вінаватым у злосным парушэнні рэжыму і прыгаварыў яго да года і трох дзён пазбаўлення волі. Тэрмін зняволення Дзядка заканчваўся 3 сакавіка, аднак прызнанне судом яго вінаватасці ў новым злачынстве адтэрмінавала выхад на волю.

30 красавіка падчас разгляду скаргі зняволенага на гэтае рашэнне ў пачатку пасяджэння касацыйная калегія адхіліла хадайніцтва Дзядка аб выкліку яго на судовае пасяджэнне. Суддзі пагадзіліся з меркаваннем боку абвінавачвання, што ў прысутнасці зняволенага няма неабходнасці, бо яго пазіцыя выкладзеная ў дакументах скаргі.

Дзядок быў асуджаны 27 мая 2011 года. Суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). Як мяркуюць праваабаронцы, падставай для прыгавору Дзядку стаў яго ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Міністэрства абароны супраць сумесных расійска-беларускіх ваенных вучэнняў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.