Адміністрацыя Баранавіцкага СІЗА дыскрымінуе незалежную прэсу
Грамадскія актывісты з Баранавічаў Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца наведалі СІЗА № 6 і перадалі рэчы для палітвязня Юрыя Рубцова. Пры гэтым, супрацоўнік СІЗА катэгарычна адмовіўся прыняць газеты “Наша ніва” і “Свободные новости”, назваўшы іх апазіцыйнымі.
“На дадзены момант палітзняволены Юрый Рубцоў знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы і лічыць распачатую ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса сфальсіфікаванай. Мы ведаем, што ён па-ранейшаму трымае галадоўку і не збіраецца яе прыпыняць. Тым не менш, мы перадалі для палітвязня самае неабходнае з прадуктаў, якімі заўжды можна будзе падзяліцца з сукамернікамі”, – паведаміў для сайта ПЦ “Вясна” праваабаронца Сяргей Гоўша.
Post new comment