Мінскія ўлады перадумалі дазваляць правядзенне з'езду БХД

Пакуль з розных установаў Мінска беларускім хрысціянскім дэмакратам працягваюць паступаць адмовы на звароты з просьбай надаць памяшканне для правядзення ўстаноўчага з'езду БХД 13 чэвреня, прыйшоў адказ і з Менгарвыканкаму на просьбу паспрыяць у пошуку памяшкання.

«Пошук памяшканняў для такіх мерапрыемстваў не ўваходзіць у кампетэнцыю Мінскага гарвыканкама», – гаворыцца ў адказе за подпісам намстаршыні Ігара Карпенкі.

Разам з тым у 2011 годзе Менгарвыканкам дазваляў правядзенне ўстаноўчага з'езду БХД у канкрэтным памяшканні – Палацы культуры МТЗ, належачым УП «Культсэрвіс МТЗ».

Што змянілася ў заканадаўстве Беларусі за чатыры гады, не зразумела.

"БХД – адзіная хрысціянска-дэмакратычная партыя Еўропы, якая не мае рэгістрацыю. Мы рыхтуем звароты да хрысціянскіх дэмакратаў Еўропы аказаць ціск на ўлады Беларусі, каб яны не перашкаджалі прадстаўленню памяшкання і гарантавалі права на свабоду асацыяцый”, - паведаміў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

У той час як афіцыйныя мерапрыемствы і з’езды праўладных арганізацый заўсёды праходзяць без праблемаў, НДА і апазіцыйныя палітычныя партыі рэгулярна сутыкаюцца з праблемай пошуку буйных памяшканняў для правядзення сваіх мерапрыемстваў, што з’яўляецца прыкметай дыскрымінацыі паводле палітычных поглядаў і перакананняў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.