Бацьку Міколы Статкевіча павіншавалі з Днём перамогі
Грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Рыгор Грык і Віктар Сырыца 9 траўня наведалі і павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Днём перамогі. Віктар Паўлавіч гасцінна сустрэў сваіх добрых знаёмых, якія падаравалі яму прыгожыя кветкі і кнігу Валянціна Сіманенкава “Загадка 37-га года”.
“Статкевіч-старэйшы па адукацыі гісторык і ў свае 88 гадоў яшчэ шмат чытае і добра разбіраецца ў складаным міжнародным становішчы, у сучаснай палітыцы і сацыяльна-эканамічным жыцці нашай краіны. Таму мы заўсёды прыносім яму чытаць гістарычныя кнігі, цікавыя часопісы і газеты”, – адзначыў Віктар Сырыца.
За кубачкам гарбаты гаварылі пра суд над Мікалаем Статкевічам і яго перавод са Шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму, пра сітуацыю вакол палітвязня Юрыя Рубцова, які ў гэтыя дні чакае суда ў Баранавіцкім СІЗА. Безумоўна, абмеркавалі цяперашняе сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі, падзеі ва Украіне, маючыеся адбыцца выбары і г.д., піша сайт ПЦ "Вясна".
Развіталіся ў добрым настроі і з надзеяй сустрэцца як мага хутчэй у адзін з цёплых травеньскіх дзён.
Post new comment