Мінінфарм рыхтуе наступ на незалежныя СМІ?
Міністэрства інфармацыі даслала інфармацыйныя лісты з папярэджаннямі парталу Tuzin.fm, “Радыё Рацыя”, сайту “Свабодны рэгіён”. Таксама абвяшчаецца тэндэр на набыццё спецыяльнага абсталявання, для абмежавання свабоды слова ў інтэрнэце.
У лісце з Міністэрства інфармацыі Беларусі за подпісам міністара Ананіч вядзецца пра тое, што ўладальніку сайту Tuzin.fm вынесена папярэджанне «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам», перадае "Наша Ніва".
«Наш партал працуе ўжо 12 год і за гэты час зрабіў нямала для таго, каб пра беларускую музыку дазналіся як мага болей людзей. Мы напісалі тысячы матэрыялаў (праўдзівых, а як жа ж яшчэ!) пра нашых выканаўцаў, прадставілі вялізарную колькасць песень і альбомаў, правялі з сотню канцэртаў, рэалізавалі дзясяткі грамадска-значных праектаў, сярод якіх «Перазагрузка», «Апошні золак», «Тузін. Немаўля», «Засьпявай.by». І гэта проста нямысліма пачуць пасля гэтага ад чыноўнікаў, што мы шкодзім дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Мы вельмі спадзяемся, што з боку Міністэрства выйшла недарэчнасьць і яна будзе папраўлена ў хуткім часе», — заяўляе з гэтай нагоды Сяргей Будкін.
Сітуацыю пракаментаваў кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. «Гэта не першы выпадак, толькі што падобныя лісты атрымала http://nn.by/?c=ar&i=149661 таксама «Радыё Рацыя» і сайт «Свабодны рэгіён». Пакуль няясна мэта Міністэрства інфармацыі. Магчыма яны хочуць узяць сайты пад свой кантроль, а магчыма заблакаваць. Тэарэтычна такая магчымасць існуе».
Тым часам нацыянальны правайдар «Белтэлекам» абвясціў на сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн тэндар на закупку "апаратна-праграмнага комплексу, што ажыццяўляе збор і захоўванне звестак пра наведванне карыстальнікам інтэрнэт-рэсурсаў, блакаванне Інтэрнэт-рэсурсаў", паведаміў Electroname. Абсталяванне мае быць пастаўленае да 16 верасня 2015 года.
Post new comment