Віцебскім актывістам не даюць правесці акцыю напрацягу 6 гадоў

Праваабаронца Павал Левінаў лічыць, што pашэнне Віцебскага гарвыканкаму не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

У сакавіку бягучага году Павал Левінаў паставіў перад Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту пытанне наконт адпаведнасці рашэння Віцебскага гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» дзейнаму заканадаўству. І праз месяц атрымаў адказ: рашэнне цалкам адпавядае Канстытуцыі краіны і міжнародным дамовам.

Варта адзначыць, што спадар Левінаў слушна ўзняў гэтае пытанне перад юрыстамі ўпраўлення юстыцыі. Бо рашэнне гарадскога выканкаму №881 так складзенае чыноўнікамі, што з моманту яго прыняцця і аж дагэтуль, то бок на працягу 6 гадоў запар, грамадзяне не змаглі зладзіць ніводнага (!) масавага мерапрыемства ў Віцебску.

Праваабаронца аргумэнтавана паспрабаваў даказаць памылковасць заключэння галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму ад 28 ліпеня 2009 году наконт рашэння Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» ў частцы яго адпаведнасці міжнародным дамовам.

Аднак начальнік упраўлення юстыцыі аблвыканкаму Сяргей Канапелька адхіліў усе прэтэнзіі праваабаронцы. На яго думку, у выніку праведзенай юрыдычнай экспэртызы ў дачыненні да рашэньня №881 упраўленнем вынесенае заключэнне, якое змяшчае абгрунтаваную выснову пра адпаведнасць гэтага рашэння міжнародным дамовам Рэспублікі Беларусь.

Сітуацыю пракамэнтаваў праваабаронца Леанід Свецік: «У артыкуле 2 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Беларуссю, выразна гаворыцца пра тое, што дзяржава абавязаная паважаць і забяспечваць усім асобам грамадзянскія і палітычныя правы. Да гэтых правоў, у прыватнасці, належыць права на арганізацыю і правядзенне пікетаў, мітынгаў і шэсцяў. Больш таго, дзяржава абавязаная прымаць такія законы і рашэнні, каб гэтае права грамадзяне маглі максімальна проста рэалізоўваць. Іншыя паводзіны з боку ўлады будуць успрымацца міжнароднай грамадзкасцю як нецывілізаваныя і недэмакратычныя».

«Магчыма, рашэнне Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэту № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» фармальна адпавядае дзейнаму заканадаўству. Але фактычна гэтае рашэнне разбурае прынцыпы дэмакратычнай дзяржавы – усяляк спрыяць грамадзянам у рэалізацыі іхных правоў і свабод. Таму праваабаронца Павал Левінаў мае рацыю ў сваіх прэтэнзіях да рашэння, якое замінае рэалізацыі права грамадзян на масавыя мерапрыемствы ў Віцебску», – мяркуе Леанід Свецік.

Паводле vitebskspring.org
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.