Дэпутаты не бачаць дыскрымінацыі беларускамоўных

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы разгледзела даклад салігорскіх праваабаронцаў аб парушэнні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне, але падставаў для ўнясення зменаў у заканадаўства не пабачыла.

Як паведамляе сайт ПЦ “Вясна”, у сваім афіцыйным адказе старшыня камісіі А. І. Сягоднік сцвярджае, што нарматыўныя прадпісанні Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” знаходзяцца ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і ствараюць усе неабходныя перадумовы для развіцця двухмоўя ў краіне. Прадстаўнік парламента бачыць у існуючым моўным заканадаўстве “дастатковы і гнуткі прававы механізм, які вызначае неабходныя ўмовы для дасягнення на практыцы балансу функцыянавання дзвюх моў ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, а таксама адпавядае патрэбам грамадства і абараняе канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян”.

Прыведзеныя ў дакладзе шматлікія прыклады заганнай правапрымянальнай практыкі камісія Палаты прадстаўнікоў назвала не паказальнымі і не прыняла іх у якасці крытэраў ацэнкі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы і развіцці беларускай мовы.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.