У Лунінцы адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі (фота)
На аўтобусных прыпынках раённага горада Лунінца з’явіліся здымкі беларускіх палітвязняў з кароткай інфармацыяй пра іх.
Жыхарам горада прадставілі адрозны ад прапагандуемага ўладамі пункт гледжання на прычыны, з-за якіх гэтыя людзі апынуліся за кратамі. Іх дзейнасць, іншадумства – вось сапраўдныя прычыны пераследу Міколы Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова, нагадвае сайт ПЦ "Вясна".
Post new comment