Актывістак пакаралі за касметычку для “начных ваўкоў”

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 мая разглядаліся адміністратыўныя справы актывістак Вольгі Нікалайчык і Кацярыны Садоўскай. Нікалайчык атрымала 13 сутак арышту, Садоўская – штраф 60 базавых велічынь.

29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі, які назвала «касмэтычкай начных ваўкоў», а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй як праваабаронца. Актывісткі пакінулі пакунак каля ўваходу і сышлі. Але пазней іх дагнаў міліцыянт, які ахоўваў амбасаду і забраў іхнія дакументы. Жанчын абвінавацілі у аказанні супраціўлення супрацоўніку міліцыі і брыдкаслоўі, нагадвае ПЦ "Вясна".

Па двух пратаколах (арт. 23.4 КаАП і 17.1 КаАП) суддзя Міхаіл Хома пакараў актывістку Нікалайчык адміністратыўным арыштам на 13 сутак. У дачыненні да Кацярыны Садоўскай суд вынес пастанову аб накладанні штрафу ў памеры 60 базавых велічынь. Гэта 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.