Пракуратура пакарала за парушэнне моўнага заканадаўства

Салігорскі дэмакратычны актывіст Віктар Малочка яшчэ ў мінулым годзе звярнуўся з прыватным пытаннем да кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства ААТ “Беларуськалій”. Свой запыт ён накіроўваў на роднай беларускай мове, але лісты ад адказных работнікаў калійнага гіганта атрымаў выключна па-руску. Рэагаваць на парушэнне заканадаўства давялося пракуратуры Салігорскага раёна.

- У сценах майго гаража ў аграгарадку Крывічы, што знаходзіцца над калійнымі падпрацоўкамі, пайшлі расколіны. Просьбу аб правядзенні экспертызы і выплаце адпаведнай кампенсацыі, як гэта зазвычай у нас і робіцца, я накіраваў у “Беларуськалій”. Маёй роднай мовай ёсць беларуская, на ёй я і звяртаўся, - кажа Віктар Малочка. - На жаль, усе адказы з найбуйнейшага дзяржпрадпрыемства краіны мне прыйшлі на рускай мове. Прыйшлося звяртацца ў пракуратуру. З-за нейкіх дзіўных праблем на пошце адказ з пракуратуры атрымаў толькі цяпер.

Падчас праверкі пракуратурай Салігорскага раёна былі выяўлены парушэнні патрабаванняў закона “Аб зваротах грамадзян” з боку адміністрацыі “Беларуськалія”. У сувязі з гэтым па выніках праверкі ў дачыненні да адказнага супрацоўніка прадпрыемства быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні паводле артыкула 9.13 КаАП, а таксама вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні надалей парушэнняў заканадаўства.

Паводле spring96.org
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.