У Мікашэвічах з’явіліся ўлёткі ў падтрымку палітвязняў (ФОТА)

Сябра БСДП (Грамада) Віталь Каліноўскі прымеркаваў сваю акцыю да суду над палітвязнем Юрыем Рубцовым, які пачаўся 27 траўня ў судзе Пружанскага раёна.

Як паведамляе spring96.org Віталя Каліноўскага затрымаў капітан міліцыі Дзяніс Грыцкевіч. Маладзёна абшукалі і знайшлі 6 улётак з выявамі палітвязняў.

У Мікашэвіцкім гарадскім аддзеле міліцыі актывіста пратрымалі больш за дзве гадзіны і па загаду начальніка гараддзела Сяргея Дзенісені ўчастковы інспектар капітан Аляксандр Басманаў склаў на Віталя Каліноўскага адміністрацыйны пратакол па арт.21.14 ч. 2, а таксама па п.17 Пастановы Саўміна 10/87 ад 28.12.2012 г. Яго абвінавацілі ў расклейванні ўлётак нерэкламнага характару без дазволу.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.