Дэпутат Бундэстага: “Свабоду Ігару Аліневічу!”

З нагоды чацвёртай гадавіны прысуду Ігару Аліневічу, які быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі 27 траўня 2011 года, Марылуіза Бек, спікер па пытаннях усходнееўрапейскай палітыкі парламенцкай групы Партыі зялёных у нямецкім Бундэстагу зрабіла заяву адносна палітвязня.

“Ігар Аліневіч павінен быць неадкладна вызвалены. Ён мае права на справядлівае судовае разбіральніцтва, каб абвінавачванні супраць яго можна было даказаць бесстаронне. Мы вельмі занепакоеныя тым, што палітычных зняволеных у Беларусі караюць дадатковымі рэпрэсіямі ў турме. Неаднаразова некалькім зняволеным давялося перажыць адзіночнае зняволенне, недастатковае медыцынскае абслугоўванне і непрымальныя ўмовы турэмнага зняволення. Відавочна, ёсць намер прымусіць гэтых палітычных зняволеных напісаць прашэнне аб памілаванні і, у той жа час, прызнаць сваю віну”, - перадае словы Марылуізы Бек сайт spring96.org.

Дэпутат таксама адзначыла, што “судовы працэс супраць Ігара Аліневіча характарызаваўся сур’ёзнымі парушэннямі канстытуцыйных прынцыпаў. Ён быў выкрадзены невядомымі асобамі падчас яго выгнання ў Маскве і быў дастаўлены ў КДБ Беларусі. Падчас допыту ён стаў ахвярай псіхічных і фізічных здзекаў. Празмерна жорсткае пакаранне ў 8 гадоў у турме з’яўляецца палітычна матываваным прысудам”.

Кампанія “хросных бацькоў” палітычных зняволеных у Беларусі была ініцыяваная швейцарска-нямецкай асацыяцыяй Libereco – Партнёрства за правы чалавека з мэтай падтрымкі зняволеных і іх сваякоў. Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Ігара Аліневіча вязнем сумлення і заклікаюць да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.