Два гады за ухіл ад добраахвотнага працаўладкавання

Палітвязню Юрыю Рубцову, які адбывае паўтара гады «хіміі» за абразу суддзі, прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму за «ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі».

Супрацоўнікі спекамендатуры на судзе ў Пружанах 27 траўня сцвярджалі, што Рубцоў адмаўляўся ад працы, хаця, як асуджаны, абавязаны працаваць. У гэтым і заключаецца, паводле іх слоў, «ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі».

Цікавая юрыдычная калізія выявілася ў тым, што адміністрацыя не можа выдаваць загад на працу (прымусовая праца забаронена артыкулам 41 Канстытуцыі), яна толькі прапануе асуджанаму ўладкавацца ў пэўныя месцы (выдае накіраванне на работу). Працоўная дамова, якая заключаная пад прымусам, паводле працоўнага заканадаўства, не мае юрыдычнай моцы. У той жа час міліцыянты кіруюцца артыкулам 47 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, які нібыта абавязвае асуджаных працаваць, і выносяць на яго падставе спагнанне.

У сувязі з гэтым узнікае заканамернае пытанне: як можна караць чалавека за тое, што ён адмовіўся ад прапановы добраахвотнага працаўладкавання?

Рубцоў таксама заявіў, што ніколі не адмаўляўся працаваць прынцыпова. Адмовы ад працы звязаныя з тым, што яго не задавальняў прапанаваны заробак. Непасрэдна перад падпісаннем працоўнай дамовы заробак аказваўся істотна меншы за абяцаны раней. Практычна ўсе сведкі з боку асуджаных пацвердзілі словы палітвязня. Такім чынам, атрымліваецца, што палітвязня няма за што караць, бо ён не адмаўляецца працаваць, а толькі патрабуе годную аплату сваёй працы (права на годны ўзровень жыцця прапісана ў артыкуле 21 Канстытуцыі).

У сваёй заключнай прамове пракурор звярнула ўвагу, што падсуднаму тры разы абвяшчалі спагнанне за адмову ад працы, што з’яўляецца, на яе думку, «ухіленнем ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі» (артыкул 415 Крымінальнага кодэкса), і прасіла пакараць Юрыя Рубцова трыма гадамі калоніі.

Адвакат адзначыла, што ў дзеяннях Рубцова няма складу злачынства і папрасіла суд апраўдаць падабароннага, альбо, у выпадку прызнання віны, даць мінімальнае пакаранне.

Юры Рубцоў у сваім заключным слове падкрэсліў, што права на працу — гэта менавіта права, а не абавязак. «Я не хачу жыць па паняццях. Я хачу жыць па законе. Канстытуцыя — вышэйшы закон. Яе ніхто не можа парушаць!» — дадаў Юры Рубцоў.

На наступны дзень 28 траўня суддзя Мікалай Рэпіха абвясціў прысуд - два гады калоніі агульнага рэжыму за «ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі».

Паводле Новы Час
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.