Актывістаў пакаралі арыштам за акцыю салідарнасці з Юрыем Рубцовым
Максім Вінярскі і Сяргей Мацкойць учора судом Мінскага раёна былі пакараныя арыштам на 10 і 5 сутак адпаведна па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Леанід Кулакоў пакараны арыштам на 10 сутак сёння.
Паводле інфармацыі spring96.org, працэсы вялі суддзі суда Мінскага раёна Ткачук і Гарэлаў.
Трое актывсітаў былі затрыманы яшчэ ў пятніцу за вывешванне расцяжкі ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова. Затрыманне адбылося ў лесапаласе каля гіпермаркета “ГІППА”, прычым затрымлівала актывістаў, па словах Максіма Вінярскага, каля 16 супрацоўнікаў АМАПу. Суткі да суда затрыманыя правялі ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёну.
Post new comment