У Брэсце збіраюць подпісы за адмену дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве

З ініцыятывай падтрымаць скасаванне гэтага нарматыўнага акта, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка і ўхвалілі абедзьве палаты беларускага парламента, да жыхароў горада звярнуліся мясцовыя актывісты АГП.

Як паведамляе словы намесніка старшыні АГП Уладзіміра Вуека сайт spring96.org, на дадзены момант свае подпісы пад анлайн-петыцыяй аб неабходнасці адмены дэкрэту аб дармаедстве пакінулі каля 40 тысяч чалавек. Аднак у Брэсце, акрамя закліка падтрымаць тэкст петыцыі, змешачанага ў інтэрнэце, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі вырашылі арганізаваць збор подпісаў і звычаным шляхам, калі жыхарам прапануюць запоўніць адпаведны бланк. На думку Уладзіміра Вуека, такім чынам пра сапраўдную сутнасць дэкрэта і аргументы супраць яго больш даведаюцца людзі сталага веку і тыя, хто зрэдку карыстаюцца інтэрнэтам.

Аўтары петыцыі тлумачаць неабходнасць скасавання існуючага дэкрэта тым, што ён супярэчыць Канстытуцыі РБ і міжнародным абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Беларусь. Ён з’яўляецца яўна дыскрымінацыйным да асобаў, якія па пэўных прычынах працяглы час не могуць афіцыйна працаўладкавацца.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.