Прадстаўнікоў БХК не пускаюць на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій

Падобныя здарэнні адбыліся ў Віцебску і Баранавічах. Цалкам верагодна, што такая тэндэнцыя будзе назірацца ў іншых гарадах.

20 ліпеня, адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па стварэнні раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта. На гэтае пасяджэнне не быў дапушчаны прадстаўнік БХК Сяргей Гоўша.

Праваабаронцу папрасілі пакінуць памяшканне, спаслаўшыся на тое, што арт. 34 ВК не дазваляе прысутнічаць прадстаўнікам грамадскіх арганізацый на пасяджэнні па фарміраванні ТВК, калі яны не вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчай камісіі.

Па словах праваабаронцы, ён зарэгістраваў сваё накіраванне ад БХК у райвыканкаме яшчэ 15 ліпеня, і ў яго лісце была спасылка не на Выбарчы кодэкс, а на ч.2 арт. 39 Закона РБ “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”, які дазваляе яму прысутнічаць на пасяджэннях выканаўчых і распарадчых органаў улады.

Трапіць на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій У Віцебску, што маюць адбыцца 21 ліпеня, спрабавалі праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік. Абодвум адмовілі, паведаміўшы, што "маніторынг пасяджэнняў не дазволены заканадаўствам". Але Павел Левінаў мае ўсе падставы, каб пабываць на пасяджэнні: ён імкнецца трапіць ў лік сяброў абласной выбарчай камісіі, сабраўшы неабходную колькасьць подпісаў грамадзян.

Віцебскія чыноўнікі не ўдакладняюць, якім законам забаронена прысутнасць прадстаўнікоў БХК на паседжанні па фарміраванні камісій.

Выбарчым кодэксам гэта не прадугледжана, але ж Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” дазваляе прадстаўнікам палітычных партый, грамадскіх арганізацый і нават шараговым грамадзянам прысутнічаць на пасяджэннях выканаўчых і распарадчых органаў улады.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.