На гродзенскіх журналістаў завялі адміністрацыйныя справы за відэасюжэт з выставы лялек

20 ліпеня Алесь Кіркевіч наведаў Ленінскі РАУС Гродна, дзе старшы лейтэнант Аляксей Вайцешка склаў на яго пратакол за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП. У тэлефоннай гутарцы пра ўзбуджэнне адміністратыўнай справы міліцыянт таксама паведаміў калегу Кіркевіча Алесю Дзянісаву.

Нагодай для гэтага стаў відэасюжэт пра выставу літоўскіх лялек у Гродне, размешчаны на сайце тэлеканала “Белсат”. Як распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Алесь Кіркевіч, сведкамі па справе праходзяць гродзенскі мастак, які даваў інтэрв’ю журналістам, і яго жонка – уладальніца галерэі, дзе ладзілі выставу, паведамляе сайт БАЖ.

Абодвух журналістаў прыцягвалі сёлета да адказнасці па тым жа артыкуле, прычым таксама за сюжэт на культурніцкую тэматыку.

22 красавіка г.г. суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова прызнала іх вінаватымі ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” за відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Цягам апошніх двух гадоў гродзенскія ўлады і праваахоўныя органы фактычна адмаўляюць журналістам у праве на прафесію. Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў неаднаразова беспадстаўна прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкулу 22.9 частка 2. Апошні раз 22 красавіка суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова прызнала іх вінаватымі ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” за відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі і аштрафавала кожнага з журналістаў на 20 базавых велічынь.
    

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.