Вольга Мікалайчык уганараваная памятным знакам імя Віктара Івашкевіча

Аўтарка яскравых акцыяў салідарнасці з Украінай і з палітвязнямі у Беларусі рэжысёрка Вольга Мікалайчык атрымала узнагароду ад Партыі БНФ.

Як паведамляе Радыё Свабода, урачыстае, сціплае па колькасці ўдзельнікаў уручэнне ганаровага знака адбылося каля помніка Янку Купалу ў парку яго імя ў Мінску.

"Для мяне неспадзявана, і я шчаслівая, – сказала грамадская актывістка, прымаючы знак. – Сапраўды, я не чакала такой высокай для мяне узнагароды. Віктар Івашкевіч для мяне – сімвал вольнага беларуса, простага, шчырага, інтэлектуальнага, маральнага. У ім былі сфакусаваныя ўсе лепшыя якасці сучаснага беларуса. Ён заўчасна ад нас сышоў. Але ён быў добрым настаўнікам. Я шмат хадзіла на акцыі, якія ён выводзіў на вуліцы. Яму давяралі тысячы беларусаў, якія ішлі за ім смела. Тое, што я раблю, гэта вельмі сціплы унёсак. Героям Слава!"

Намеснік старшыні БНФ Ігар Лялькоў адзначыў сімвалічнасць дня уручэння: 27 ліпеня – 25-я угодкі прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч патлумачыў, чаму сёлетнім лаўрэатам стала Вольга Мікалайчык:

"Мы ад самага пачатку вырашылі заснаваць знак імя Віктара Івашкевіча, менавіта каб адзначыць вулічную пратэстную актыўнасць, і цягам мінулага году менавіта Вольга Мікалайчык была арганізатарам найбольш яскравых і смелых вулічных акцыяў у абарону дзяржаўнай незалежнасці, акцыяў салідарнасці з Украінай, супраць распаўсюджвання так званага "русского мира" тут у Беларусі. І Сойм фактычна аднагалосна прагаласаваў за тое, каб Вольга Мікалайчык была ўзнагароджаная ў гэтым годзе".

Сярод апошніх перформансаў Вольгі Мікалайчык – акцыя 29 красавіка ў амбасадзе Расіі ў Мінску. Вольга Мікалайчык, Кацярына Садоўская і Кацярына Рымашкевіч спрабавалі перадаць дыпламатам касметычку для «Начных ваўкоў». Так дзяўчаты выкарысталі мэм, які запусцілі ў сацыяльныя сеткі самі байкеры, калі паскардзілася на пільны агляд на мяжы з Еўразвязам.

Напярэдадні акцыі Польшча адмовіла прадстаўнікам расійскага клуба "Начныя ваўкі" ва ўездзе. Вольга Мікалайчык за сваю акцыю атрымала 13 сутак арышту.

19 снежня 2014 году рэжысёрка разгарнула бел-чырвона-белы сцяг каля Чырвонага касцёла ў цэнтры Мінску, адзначаючы гадавіну падзеяў Плошчы-2010.

22 студзеня Вольгу Мікалайчык затрымалі на 5 сутак пасля акцыі ў гонар герояў "Нябеснай сотні" каля помніка Тарасу Шаўчэнку.


Памятны знак быў заснаваны Партыяй БНФ у памяць выбітнога сябра партыі, палітыка, арганізатара шматлікіх дэманстрацыяў і шэсцяў Віктара Івашкевіча (1959–2013). Знакам уганароўваюць асобаў і арганізацыі, якія спрычыніліся да правядзення масавых акцыяў.
Летась знак Івашкевіча атрымаў лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.