У Віцебску забаранілі пікет у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю

Прычына забароны – адсутнасць дамоваў на абслугоўванне акцыі работнікамі ЖКГ, міліцыяй і медыкамі. Пра гэта віцебскаму праваабаронцу паведамілі ў лісце за подпісам кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Наталлі Ляпёшкінай.

Паколькі ў Віцебску акцыі па ініцыятыве грамадзян забараняюць пастаянна, бо абласное ўпраўленне МУС і гарадская паліклініка заўжды адмаўляюцца заключаць дамовы з пікетоўцамі, праваабаронца Леанід Свецік загадзя папрасіў раённую адміністрацыю даць распараджэнне адпаведным службам заключыць дамовы на абслугоўванне, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Аднак дапамогі праваабаронца не дачакаўся:

"Мне не толькі не паспрыялі – яшчэ і няправільна растумачылі заканадаўства. У адказе за подпісам Наталлі Ляпёшкінай напісана дзіўнае: нібыта ў 6 артыкуле Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адмыслова згаданы Віцебск і прапісана неабходнасць дамоваў з канкрэтнымі структурамі ЖКГ, міліцыі і сістэмы аховы здароўя. Між тым, усё інакш: у законе гаворыцца, што правядзенне мерапрыемстваў у рэгіёнах рэгулюецца мясцовымі ўладамі. І ўжо ў рашэнні Віцебскага гарвыканкаму № 881 прапісана канкрэтна, з якімі ўстановамі заяўнік мусіць заключаць дамовы".

Такім чынам, пікета ў Віцебску 4 жніўня не будзе . Гэты дзень быў абвешчаны як Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі пасля таго, як 4 жніўня 2011 году ў Менску быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Яму давялося правесці за кратамі тры гады.

Паводле Леаніда Свеціка, заяўкі на правядзенне пікетаў у Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі віцебскія праваабаронцы падаюць з 2012 года. Яшчэ ні на адну з іх не было станоўчага адказу.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.