Дзень Салідарнасці адзначылі ў Брэсце і Паставах
16 жніўня на вуліцах гэтых гарадоў з'явіліся партрэты Міколы Статкевіча і налепкі "Свабоду Беларусі!"
Паводле паведамлення чытача сайту charter97.org, у Дзень салідарнасці 16 жніўня ў найбольш людных месцах Брэста з'явіліся плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязня Мікалая Статкевіча. Падобная акцыя адбылася сёння ў Паставах. Там паклелілі налепкі з лічбай "16" і надпісам "Свабоду Беларусі!"
Нагадаем, 16-ы дзень кожнага месяца адзначаецца як Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама са зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, нагадвае "Наша Ніва".
Post new comment