Анархістаў падставілі спецслужбы?

Былы палітычны вязень Ігар Аліневіч, які нядаўна выйшаў з-за кратаў паводле ўказу Лукашэнкі, распавёў, што адчуў ўвагу КДБ яшчэ задоўга да свайго арышту ў 2010 годзе. 

То бок, яшчэ да інцыдэнтаў, у якіх яго абвінавачвалі. Гэта эпізоды з сімвалічнымі нападамі на расейскую амбасаду, казіно, Генштаб ды іншыя ўстановы:

– Я магу паўтарыць тое, што я сказаў у судзе, – я не вінаваты. У канцы 2009, на пачатку 2010 года шэраг анархічных груп заняўся сындыкалісцкім рухам. Дзве групы займаліся агітацыяй сярод рабочых МАЗа, і адна група займалася агітацыяй сярод работнікаў гіпермаркетаў. Выпускаліся ўлёткі, газеты, праводзіліся асабістыя сустрэчы. Менавіта пасля гэтых падзей мы сталі заўважаць, што на нашы сустрэчы прыходзяць сумніўныя асобы. Былі нават выпадкі, калі мы выяўлялі знешняе назіранне, памятаю ў аднаго з іх з пачака цыгарэт тырчала антэна, якую не паспеў схаваць. Яны збеглі ў мікрааўтобус з цёмнымі шыбамі і схаваліся.

Ігар Аліневіч – адзін з шасці беларускіх палітвязняў, вызваленых у адзін дзень, 22-га жніўня. Ягоная кніга “Еду ў Магадан”, напісаная ў час зняволення, перакладзеная на самыя розныя мовы сьвету. У верасні адбудзецца прэзентацыя польскамоўнага выдання, нагадвае Беларускае Радыё Рацыя.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.