На беларускай мяжы затрыманы Алесь Міхалевіч (дапоўнена)

Па вяртанні ў Беларусь экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча затрымалі, адвезлі ў Астравецкі РАУС і... вызвалілі.

У тым выпадку, калі Міхалевіча пад вартай накіруюць ў СІЗА МУС альбо КДБ, то праваабаронцы будуць лічыць яго палітзняволеным. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Стэфановіч: “Калі яго сапраўды возьмуць пад варту і накіруюць у СІЗА КДБ, а мы ведаем, што крымінальная справа адносна Міхалевіча да гэтага часу не спыненая і ён афіцыйна знаходзіцца ў вышуку (беларускія ўлады нават накіроўвалі запыт у Інтэрпол адносна Міхалевіча), то пры такіх абставінах мы будзем лічыць яго палітычным зняволеным. Таму, што гэта апошні фігурант справы па падзеях 19 снежня 2010 года і, наколькі памятаю, ён абвінавачваўся па артыкуле аб масавых беспарадках”.

Каля 15 гадзінаў Алеся Міхалевіча вызвалілі з Астравецкага РАУС пад "падпіску аб нявыездзе", якую, між іншым, затрыманы падпісваць адмовіўся.


Нагадаем, затрыманне экс-кандыдата ў прэзідэнты 2010 года адбылося ў Гудагаі. Палітык вяртаўся на радзіму з Вільні. У Беларусі ён не быў апошнія чатыры гады.

Міхалевіч быў арыштаваны разам з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты 19 снежня 2010 года. У лютым 2011 года яго выпусцілі з турмы КДБ. Тады палітык заявіў, што ў КДБ яго завербавалі. Пасля гэтага Міхалевіч уцёк з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.