Лукашэнкаўцам – усё, астатнім – закон?
У Маладэчне сустрэча з даверанай асобай Лукашэнкі прайшла ў памяшканні, не вызначаным для гэтых мэтаў.
Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", 28 верасня ў канцэртнай зале Палаца культуры Маладэчна ў межах агітацыйнай кампаніі адбылася сустрэча выбаршчыкаў з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі Сямёнам Шапірам.
Аднак, згодна з рашэннем № 832 Маладзечанскага райвыканкама ад 8 верасня 2015 г., гэтае безумоўна зручнае і камфортнае памяшканне не можа прадастаўляцца для агітацыйных мерапрыемстваў кандыдатам і іх давераным асобам.
Зрэшты сустрэча, арганізаваная на грошы падаткаплатнікаў зноў ператварылася ў паказуху. Зала была цалкам запоўненая раённым чыноўніцкім і кіроўным бамондам. Практычна ніякіх вызначальных для краіны пытанняў не задавалася. Выступ абласнога кіраўніка звёўся не да пошуку прычын таго катастрафічнага становішча, у якім апынулася эканоміка краіны, а да тэзы, што ва ўсім вінаваты сусветны эканамічны крызіс і санкцыі супраць Расіі, да якой мы эканамічна прывязаныя.
Post new comment