"Працоўным варта аб'ядноувацца і разам бараніць свае правы"

"Дзяржаве ня трэба цурацца тых людзей, у якіх "недзяржаўная думка". Праз колькі часу яна можа стане дзяржаўнай", – заявіў у інтэрв'ю Свабодзе старшыня незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч

Неўзабаве, паведаміў ён, прафсаюз звернецца да Лукашэнкі, каб той адмяніў кантрактную сістэму, якой паняволеныя працоўныя.

Лідар прафсаюзнай арганізацыі РЭП Генадзь Фядыніч наведаўся ў Магілёў, каб сустрэцца са сваімі актывістамі.

Паводле Фядыніча, кантракт становіцца інструментам у барацьбе з іншадумствам на дзяржаўных прадпрыемствах:

«Гэта ж трэба так не паважаць свой народ каб душыць яго гэтымі кантрактамі», абураецца старшыня незалежнага прафсаюзнай арганізацыі.

На думку прафсаюзніка, самі працоўныя мусяць змагацца за свае правы, аб’ядноўвацца, каб разам адстойваць сваю годнасць. Генадзь Фядыніч пагаджаецца, што працоўныя запалоханыя:

«За дваццаць год дзяржава рабілі усё, каб кожны думаў толькі сам пра сябе. Многія прывыклі, што дзяржава мусіць нешта даваць. Вырасла цэлае пакаленне ў такой сістэме».

На прадпрыемствах суполкі незалежных прафсаюзаў не рэгіструюць. Генадзь Фядыніч прызнае не спадзяецца на палёгкі ў бліжэйшы час:

«Сёння незалежныя прафсаюзы – гэта самастойны дэмакратычны рух. Калі дзяржава цвердзіць, што яна дэмакратычная, то такі рух ёй патрэбны».

На Магілёўшчыне дзейнічаюць толькі дзве завадскія суполкі незалежных прафсаюзаў. На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў – суполка Свабоднага прафсаюзу Беларускага. На «Белшыне» – суполка Беларускага незалежнага прафсаюзу. Абедзве ня маюць сядзібаў на тэрыторыі прадпрыемстваў. Колькасць сяброў скарачаецца праз звальненні. Адміністрацыя спыняе працоўныя адносіны з нелаяльнымі працаўнікамі, не працягваючы кантракт.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.