У Мінску прайшло шэсце "Дзяды" (ФОТА)
Беларусы 1 лістапада ўшанавалі памяць сваіх продкаў, многія з якіх трагічна загінулі падчас сталінскага ліхалецця.
Калона пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўрачыста прайшла па галоўным праспекце сталіцы, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарнікава, Мірашнічэнкі. Некаторыя ўдзельнікі неслі партрэты закатаваных бальшавікамі беларускіх пісьменнікаў. Шэсце скончылася мітынгам у Курапатах, дзе знайшлі свой спачын многія ахвяры сталінскага тэрору.
У традыцыйным шэсці і мітынгу, прымеркаваным да дню памяці продкаў "Дзяды", які адзначаецца 2 лістапада, прынялі ўдзел каля 500 чалавек.
Post new comment