У Камітэта ААН да Беларусі ёсць пытанні

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні зрабіў пераклад на рускую мову пытанняў Камітэта па правах чалавека ААН да Рэспублікі Беларусь у межах разгляду пятага перыядычнага даклада аб выкананні палажэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Беларусь з 1997 года не прадстаўляла даклад і зараз выказала намер зрабіць справаздачу па новай працэдуры, згодна з якой Камітэт фармулюе канкрэтныя пытанні, на падставе якіх будзе рыхтавацца даклад.

ПЦ "Вясна" нагадвае, што ў працэсе распрацоўкі пераліку беларускія НДА атрымалі магчымасць падрыхтаваць прапановы, якія пытанні можна было б задаць. Кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый распрацавала шэраг рэкамендацый і падала сваю справаздачу ў Камітэт па правах чалавека ў красавіку 2015. Важна адзначыць, што многія пытанні ў выніку былі адлюстраваны ў Пераліку пытанняў Камітэта па правах чалавека для Беларусі, прынятым у ліпені 2015, у тым ліку датычныя смяротнага пакарання, адвольных арыштаў і затрыманняў, абмежаванні свабоды мірных сходаў. Таксама Рэспубліка Беларусь зараз павінна будзе пракаментаваць інфармацыю пра выпадкі адвольнага абмежавання свабоды перамяшчэння ў дачыненні да праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў, пра выгнанне беларускай праваабаронцы Алены Танкачовай, пра пераслед і запалохванне адвакатаў, якія працуюць па палітычна матываваных справах.

Пералік усіх пытанняў размешчаны на сайце spring96.org

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.