Украіна спрашчае працэдуру набыцця грамадзянства для замежнікаў-абаронцаў краіны
Парламентам быў прыняты закон, якім, у прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць праходжання замежнікамі і асобамі без грамадзянства ваеннай службы ва Узброеных сілах Украіны, а таксама прыняты ў першым чытанні законапраект аб спрошчаным парадку прыняцця грамадзянства Украіны іншаземцамі і асобамі без грамадзянства, якія праходзяць ваенную службу ў узброеных сілах Украіны.
Як паведамляе unian.net прэзідэнт Пётр Парашэнка будзе разглядаць пытанне прадастаўлення ўкраінскага грамадзянства замежнікам, якія абаранялі або абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, неадкладна.
Парашэнка таксама адзначыў, што даручыў МУС і Дзяржаўнай міграцыйнай службе без прамаруджанняў аказваць кансультацыйную дапамогу асобам, якія абаранялі і абараняюць цэласнасць нашай дзяржавы, па пытаннях набыцця iмi грамадзянства Украіны.
Post new comment