Адмовілі ў працаўладкаванні за грамадскую актыўнасць

Круглаўскі райвыканкам адмовіў у зацвярджэнні Зінаіды Мілешчанка на пасадзе старшыні гаражнага кааператыва з-за яе грамадскай актыўнасці.

Кандыдатуру спадарыні Зінаіды падтрымалі на сходзе сябры гаражнага кааператыва “Будаўнік”, прапанавалі заробак. Цікава, што каля двух месяцаў таму да яе звярнуўся галоўны архітэктар Круглянскага раёна з прапановай узначаліць гаражны кааператыў у гарадскім пасёлку, бо справы ў кааператыве ідуць вельмі дрэнна і патрэбен актыўны чалавек, які б аднавіў яго працу. Хоць Зінаіда Уладзіміраўна ўжо пенсіянерка, яна пагадзілася ўзначаліць кааператыў, павеамляе spring96.org.

Рашэнне агульнага сходу кааператыва “Будаўнік” аб абранні Зінаіды Мілешчанка яго старшынёй павінен быў зацвердзіць Круглянскі райвыканкам. Аднак супрацоўнікі Круглянскага райвыканкама нечакана паведамілі Зінаідзе Уладзіміраўне, што ў зацвярджэнні старшынёй гаражнага кааператыва ёй адмоўлена, юрыдычны аддзел нібыта знайшоў нейкія парушэнні ў дакументах. Пры гэтым чыноўнікі ў нефармальнай гутарцы сказалі актывістцы, што, калі яна хацела працаваць, не трэба было ёй удзельнічаць у дзейнасці грамадскай ініцыятывы “Падворак”.

Актывістка кажа, што ёй вельмі крыўдна за такія адносіны з боку мясцовых уладаў, бо дзейнасць “Падворка” скіраваная на паляпшэнне жыцця людзей у Круглянскім раёне і Магілёўскай вобласці ў цэлым. Аднак круглянсікм уладам усялякая грамадская актыўнасць чамусьці здаецца падазронай.

Зінаіда Мілешчанка раней абіралася дэпутатам Круглянскага райсавета, яна ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах 2012 года ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.