Іна Кулей: Праграму Каліноўскага скарацілі і не патлумачылі як і чаму

Міністэрства замежных спраў Польшчы абмежавала сёлетні набор на праграму Кастуся Каліноўскага. Нягледзячы на амаль 50 заявак у межах стыпендыяльнай праграмы, сёлета на вучобу былі прынятыя толькі 25 чалавек. 

Такое рашэнне тлумачыцца "змяншэннем рэпрэсій у Беларусі", адзначыў дырэктар праграмы, кіраўнік Інстытуту Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі.

– Гэта не ліквідацыя праграмы, часткова гэтыя месцы забраныя з праграмы Каліноўскага і перададзены ў іншыя праграмы, у тым ліку ў праграму імя Банаха. Напрыклад, частка навучэнцаў ліцэя Коласа, якія звычайна ішлі да мяне, атрымалі стыпендыі там. Гэта не зусім так, што адбылося ліквідаванне.

, Як адзначыла старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным „Салідарнасць” Іна Кулей, "ніхто дагэтуль не паведаміў пра змены парадку набору на ўдзел ў праграме Кастуся Каліноўскага":

– Гэтую інфармацыю, што вы зараз атрымалі, Рада не атрымала ні ад амбасады, ні ад міністэрстваў, нават праз два месяцы пасля таго, як папрасіла тлумачэння, – усё роўна не атрымала. Вось гэта самае галоўнае. Праблема не ў тым, што штосьці зроблена польскім урадам. Яны абсалютна маюць на гэта права. Але нічога не было патлумачана, не сказана, што штосьці скарачаецца, штосьці перадаецца на Банаха, штосьці разбіраецца і разглядаецца не так.

8 верасня прадстаўнікі 7 праваабарончых арганізацыяў, якія ўваходзяць у Раду праваабаронцаў праграмы Каліноўскага, накіравалі лісты ў Польскае МЗС і міністэрства вышэйшай адукацыі з просьбай патлумачыць сітуацыю з сёлетнім наборам стыпендыстаў. Адказу на зварот з міністэрстваў дагэтуль не паступіў.

19 сёлетніх стыпендыстаў праграмы Каліноўскага невядомыя беларускім праваабаронцам. Пра гэта паведаміў польскі партал Крэсы 24. Сёлета Рада беларускіх праваабаронцаў, у якую ўваходзяць 7 арганізацый, дала пазітыўную ацэнку ў якасці кандыдатаў стыпендыяльнай праграмы 35-ці асобам. З іх экзаменацыйная камісія адабрала толькі 6.

Дырэктар праграмы Ян Маліцкі так тлумачыць сітуацыю:

– Заўсёды рашэнне аб прыняцці прымае польскі бок. Прымаючы рашэнне аб колькасці прынятых асоб, бяруцца пад увагу розныя элементы, і, канешне, думка Камітэта дапамогі рэспрэсаваным. Але ключавое рашэнне, якое бярэцца за ўвагу пры прыняцці на вучобу, – гэта вынікі экзамінацыйнай камісіі. Камітэт толькі выказвае сваё пажаданне, канчатковае рашэнне прымае польскі бок.

„Калі на вучобу па праграме Каліноўскага прымаюць стыпендыстаў, якія не атрымалі станоўчай ацэнкі Рады беларускіх праваабарончых арганізацый, такая праграма становіцца фікцыяй,” – кажа Марэк Буцько з польскага фонду “Свабода і дэмакратыя”:

– Голас недзяржаўных арганізацый быў фактычна ігнараваны, і цалкам рашэнне прымала Варшава. Ці гэта цяпер аўтэнтычная праграма? Ці гэта сапраўды дапамога для тых, хто насамрэч яе патрабуе? Відавочна, з праўнага боку Варшава можа прыняць любое рашэнне. Толькі цяпер пытанне: ці гэта праект дапамогі рэпрэсаваным студэнтам у Беларусі?

У будучым годзе стыпендыяльная праграма дапамогі рэспрэсаваным студэнтам з Беларусі імя Кастуся Каліноўскага адзначыць сваё 10-годдзе. Сёлета ў адрозненні ад папярэдніх гадоў польскі ўрад абмежаваў колькасць стыпендыяў да 25, тлумачачы гэта “змяншэннем рэпрэсій у Беларусі”.

Паводле Радыё Рацыя
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.