Cтудэнцкая салідарнасць
Студэнты БДУ 17 лістапада у галоўным корпусе навучальнай установы вывесілі банер на знак салідарнасці са студэнтамі БДПУ, што пратэстуюць супраць платных адпрацовак.
«Гэта акцыя прысвечана Міжнароднаму дню студэнта», — патлумачыў студэнт БДУ. Адміністрацыя ўніверсітэтаў негатыўна ставіцца да ініцыятываў студэнтаў, таму яны вылічваюць студэнтаў і прымушаюць выдаляцца з суполкі «Студэнты супраць» пад пагрозай адлічэння.
«Мы хочам прыцягнуць увагу адміністрацыі ўніверсітэтаў. Калі яны не будуць прыслухоўвацца да нашага меркавання, то будзе толькі горш і гэта кепска паўплывае на вышэйшую адукацыю ў нашай краіне».
Студэнцкая супольнасць плануе пашырацца і надалей прыцягваць увагу кіраўніцтва да розных пытанняў, бо наконт платных адпрацовак яны адказ так і не атрымалі.
"Наша Ніва" нагадвае, што раней студэнты БДУ сабралі 2500 подпісаў за адмену платных адпрацовак на імя рэктара БДУ, але Сяргей Абламейка ніяк не адрэагваў на гэта.
Post new comment