Палітыкі і былыя вязні сумлення заклікалі прызнаць Бандарэнку і Жамчужнага палітвязнямі

18 лістапада больш за 20 вядомых у Беларусі палітыкаў, праваабаронцаў і былых палітвязняў падпісалі зварот да міжнародных арганізацый свету з заклікам прызнаць палітвязнямі заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага.

Андрэй Бандарэнка і Міхаіл Жамчужны цяпер знаходзяцца ў вязніцах. Аўтары звароту лічаць, што абодвух беларускія улады пераследуюць за іх праваабарончую дзейнасць. Гэта праз прыкладзеныя да звароту дакументы аб папярэдняй праваабарончай працы абодвух вязняў і іх крымінальныя справы аўтары даводзяць аўтарытэтным у сваёй галіне арганізацыям Amnesty International, Human Rights Watch, World Organization Against Torture і да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, паведамляе Радыё Свабода.

«Лічым, што крымінальныя справы супроць Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага былі сфабрыкаваныя з мета спынення іх актыўнай праваабарончай дзейнасці і ліквідацыі створанай імі праваабарончай арганізацыі. Заклікаем міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнаць беларускіх праваабаронцаў Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага палітвязнямі і зрабіць усё магчымае для іх хуткага вызвалення», — сказана ў звароце.

Дакумент падпісалі кіраўнік ініцыятывы «За волю» Ганна Шапуцька, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, каардынатар руху салідарнасці «Разам» Ілля Дабратвор, старшыня маладзёвай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў, былыя палітвязні Мікалай Аўтуховіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Зміцер Дрозд, Зміцер Каспяровіч, праваабаронцы Алег Воучак, Кацярына Садоўская, грамадскія актывісты Наталля Гарачка, Яўген Батура ды іншыя.

Для прызнання Жамчужнага і Бандарэнкі палітвязнямі існуюць пэўныя фармальныя складанасці. Гэтак, у ПЦ «Вясна» звяртаюць увагу на тое, што пакаранне праваабаронцы Бандарэнкі не адрознівалася ад агульна прынятага ў Беларусі за злоснае хуліганства. Адносна Міхаіла Жамчужнага, якога асудзілі на 6 з паловай гадоў нібыта за спробу даць хабар міліцыянту, праваабаронцы заўважаюць, што суд над ім быў закрыты.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.