У Беларусі жанчыны зарабляюць у 1,6 разы менш за мужчын
Беларусь размясцілася на 34 месцы рэйтынгу паводле індэксу гендэрнага разрыву, які з 2006 года складае Сусветны эканамічны форум (СЭФ). За год наша краіна страціла дзве пазіцыі, шмат у чым з-за таго, што заробкі мужчын вышэй, чым у жанчын, у 1,6 разы.
Аналітыкі СЭФ прыйшлі да высновы, што ні ў адной краіны не атрымалася дамагчыся поўнага раўнапраўя паміж жанчынамі і мужчынам. Рэйтынг складалі па чатырох асноўных напрамках – эканоміцы, адукацыі, ўзроўню здароўя і палітычных правах ды магчымасцям. Акрамя таго, узровень гендэрнай роўнасці вызначалі па разрыву ў заробках.
Па падліках СЭФ, у сярэднім па свеце жанчыны атрымліваюць сёння такую ж зарплату, як мужчыны ў 2006-м годзе, – каля 11 тысяч долараў у год. Мужчыны ж штогод зарабляюць у сярэднім 21.000 долараў. Аналітыкі прагназуюць, што ліквідаваць розніцу ў заробках атрымаецца толькі да 2133.
У Беларусі сярэднія працоўныя даходы істотна адрозніваюцца па гендэрнаму паказчыку, адзначаюць эксперты ВЭФ. Пры выкананні адной і той жа працы беларус атрымае 1 даляр, а беларуска – 0,61 цэнта. Па гэтым паказчыку наша краіна займае 70-е месца. Для параўнання: Расія – 69-е, Эстонія – 65-е, Украіна – 61-е, Латвія – 43-е, Літва – 33-е.
Складальнікі рэйтынгу не ўдакладняюць, як яны разлічвалі сярэднюю зарплату беларускіх жанчын і мужчын. Нагадаем, у пераліку на даляры па сярэднеўзважанага курсу Нацбанка за верасень сярэдні заробак у Беларусі быў роўны 389 далярам, а ў снежні мінулага года – 621 даляра.
Але з тым, што ў Беларусі мужчыны зарабляюць больш жанчын за выкананне адной і той жа працы, згаджаюцца і ў Мінпрацы. Напрыклад, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна паведаміла, што ў Беларусі сярэдняя зарплата жанчын на 33% менш, чым мужчын. Паводле звестак Белстата, суадносіны намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы жанчын і мужчын у снежні 2009 года складалі 74,6%, 2013-га – 74,5%, 2014-га – 76,6%.
Між тым, калі ў агульным рэйтынгу СЭФ, у якім фігуруе 145 краін, Беларусь займае 34-е месца (для параўнання: у 2007 годзе было 23-е месца).
Першыя пазіцыі індэкса гендэрнай роўнасці занялі краіны Паўночнай Еўропы – Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя. Наперадзе нас размясціліся таксама некаторыя экзатычныя дзяржавы – Руанда (6 месца), Нікарагуа (12), Намібія (16), Бурундзі 23), Барбадас (24), Мазамбік (27). З постсавецкіх краін беларусаў абагналі прыбалты – латышы (20-е месца), эстонцы (21) і літоўцы (31), а таксама малдаване (26).
Паводле finance.tut.by
Post new comment