Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў падтрымаў беларускіх фрылансераў

Кіраўнік Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Могенс Бліхер Б’ерэгард прапануе ўнесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце сп-ра Б’ерэгарда на імя Аляксандра Лукашэнкі ад 26 лістапада.

“Як нам стала вядома, 4 жніўня 2015 года, адказваючы на пытанне журналіста Радыё “Свабода” Валерыя Каліноўскага пра выпадкі прыцягнення да адказнасці… беларускіх журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, Вы выказалі наступнае меркаванне: «Я думаю, што гэта глупства... Забараняць – гэта не мой прынцып. Я вывучу гэтую праблему. Што тычыцца гэтых штрафаў, таксама вывучым. Людзі ж не багатыя, і я разумею. Я вам абяцаю, што я разгледжу гэтае пытанне. Не таму што мы з вамі сустракаемся, а таму што вы, мабыць, маеце рацыю тут. Мы паглядзім на гэтую праблему».

Дадзеная праблема паўстала з красавіка 2014 г., калі на падставе пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, складзеных прадстаўнікамі органаў унутраных спраў, суды Рэспублікі Беларусь сталі прыцягваць да адказнасці беларускіх журналістаў, матэрыялы якіх былі размешчаны ў замежных сродках масавай інфармацыі. Агульная сума накладзеных на іх штрафаў па стане на 19 жніўня 2015 склала каля 146 780 000 рублёў”, – цытуе словы прэзідэнта ЕФЖ сайт БАЖ.

“На думку міліцыі і судоў, гэтыя дзеянні кваліфікаваліся па частцы 2 арт. 22.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) як «парушэнне парадку вырабу і (або) распаўсюду прадукцыi сродкаў масавай інфармацыі».

Аднак, на нашу думку, прымяненне да журналістаў указанага артыкула КаАП прыводзіла да парушэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне, захоўванне i распаўсюд інфармацыі і негатыўна ўплывала на міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь”, – піша Могенс Бліхер Б’ерэгард.

“Раней журналісцкія арганізацыі, у прыватнасці, Беларуская асацыяцыя журналістаў, спрабавалі вырашыць гэтую сітуацыю, звяртаючыся ў дзяржаўныя органы, спрычыненыя да прыцягнення да адказнасці журналістаў-фрылансераў. У прыватнасці, былі накіраваныя звароты ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Аднак вышэйпералічаныя органы не распачалі належных крокаў па вырашэнні сітуацыі.

З глыбокім задавальненнем мы даведаліся пра тое, што пасля таго, як Вы выказалі сваю думку па згаданай праблеме, прыцягненне журналістаў-фрылансераў да адміністрацыйнай адказнасці спынілася.

Выказваем надзею, што кіраўнічыя органы Беларусі і надалей будуць прытрымлівацца гэтай прагрэсіўнай тэндэнцыі. Для прадухілення падобных праблем у будучыні лічым магчымым прапанаваць унесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў”, – гаворыцца ў лісце кіраўніка ЕФЖ.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.