У Магілёве і Гомелі актыўна абмяркоўвалі звальненні за сяброўства ў незалежных прафсаюзах (ФОТА)

Камітэт “Салідарнасць” 18 і 19 снежня ў Магілёве і Гомелі арганізаваў прэзентацыі кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі”, падчас якіх адбываліся прагляд стужак, распаўсюд інфармацыйных буклетаў і ажыўленыя дыскусіі з удзельнікамі.

У Магілёве сустрэча праходзіла ў грамадскім цэнтры “Кола”. Ва ўступным слове старшыня Камітэта “Салідарнасць” Іна Кулей заўважыла, што ўлады праяўляюць зайздросны крэатыў, што тычыцца рэпрэсій. Увесь час вынаходзяцца новыя формы. Калі палітычны прызыў на сёння страціў актуальнасць, то звальненні за палітычныя перакананні, адлічэнні студэнтаў з ВНУ, адпраўка ў ЛПП працягваюць выкарыстоўвацца.

Падчас сустрэч у абласных гарадах была паказана серыя відэасведчанняў пра дыскрымінацыю рабочых бабруйскага завода ТДіА, а таксама пра звальненні выкладчыкаў гарадзенскага ўніверсітэта і пра выкарыстанне ў рэпрэсіўных мэтах лячбна-працоўных прафілакторыяў.

Найбольшую цікавасць сярод удзельнікаў прагляду выклікалі відэаролікі пра бабруйскіх рабочых, якіх звольнілі за сяброўства ў незалежным прафсаюзе.

“Вельмі важна, што людзі не губляць надзеі і трымаюцца разам. Толькі аб’яднаўшыся, можна нечага дамагчыся,” – адзначыла юрыст камітэта Тамара Сідарэнка. Паводле яе слоў, калі ўвялі кантрактную сістэму і ахапілі ёй да 95% працоўных, кароткатэрміновыя кантракты сталі інструментам змагання з іншадумцамі. І, на вялікі жаль, з юрыдычнага пункту гледжання, супрацьпаставіць звальненню ў сувязі з заканчэннем кантракту няма чаго. Юрыст дадала, што беларускіх працоўных спрабуе абараніць Міжнародная арганізацыя працы. МАП рэкамендавала Беларусі змяніць кантрактную сістэму найму, якая існуе ў сённяшнім выглядзе.

Тым не менш, на думку Іны Кулей, трэба фіксаваць выпадкі дыскрымінацыі працоўных, паведамляць пра гэта журналістам, звяртацца ў суды. Са свайго боку старшыня Камітэта “Салідарнасць” абяцала падтрымку: “Мы можам аказваць рознага роду падтрымку, дапамагчы з рэсацыялізацыяй, пастараемся садзейнічаць працаўладкаванню”. Іна Кулей распавяла пра паспяховы прыклад дапамогі гарадзенскім выкладчыкам, калі пры Варшаўскім універсітэце стварылі Цэнтр беларускіх даследаванняў, дзе звольненыя за свае перакананні беларускія навукоўцы зараз займаюцца выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю".

Людміла Ісакава распавяла пра такі новы інструмент праваабарончай дзейнасці, як відэадакумент. “Знаёмства з відэасведчаннямі дыскрымінаваных дазваляе лепей зразумець сітуацыю і сфарміраваць антыдыскрымінацыйныя стандарты. Працягам кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі” у наступным годзе стануць відэакансультацыі з прыцягненнем абазнаных у тэме юрыстаў-экспертаў”.

Прэзентуючы друкаваную прадукцыю, падрыхтаваную Камітэтам “Салідарнасць”, Іна Кулей адзначыла: “Мы хочам, каб звычайныя людзі ва ўсіх нюансах разумелі і адрознівалі розныя віды дыскрымінацыі. Пачынаць асвету ў гэтым пытанні трэба з дзяцінства і юнацтва. Менавіта таму мы падрыхтавалі каляровыя буклеты, у якіх папулярна, з малюнкамі распавядаецца пра розныя віды дыскрымінацыі ў Беларусі”.

Фота з Магілёва

Фота з Гомеля

Напрыканцы сустрэч па антыдыскрымінацыйнай кампаніі ў Магілёве і Гомелі адбыўся паказ відэаролікаў “Беларусы выбіраюць Еўропу” і іх абмеркаванне з удзелам намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Алеся Лагвінца. Гамельчукі атрымалі таксама асобнікі "Еўрабюлетэня".

Больш фотаздымкаў на старонцы Камітэта "Салідарнасць" у facebook

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.