АГП аранізавала акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі (ФОТА)
Невялічкі мітынг распачаўся на плошчы Незалежнасці а 12-й гадзіне. Палітык Анатоль Лябедзька выказаў салідарнасць з патрабаваннямі індывідуальных прадпрымальнікаў датычна адмены указа №222, які прадугледжвае абавязковую сертыфікацыю тавараў, набытых у Расіі.
Перад прысутнымі выступалі таксама актывісты прадпрымальніцкага руху Ірына Яськевіч, Алесь Макаеў і Віталь Стаўровіч. На актыўных удзельнікаў праведзенай без дазволу ўладаў акцыі міліцыянты склалі пратаколы.
Пасля заканчэння акцыі Анатоль Лябедзька, Ірына Яськевіч, Віталь Стаўровіч перадалі ў Савет Міністраў падрыхтаваны Аб’яднанай грамадзянскай партыяй спіс прапановаў і мераў па развіцці сярэдняга і малога бізнесу.
Post new comment