Журналісту далі больш за 7 мільёнаў штрафу за відэасюжэт пра герб “Пагоня”

Суд пакараў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага за відэаінтэрв’ю, якое ён рабіў для тэлеканала «Белсат».

Суддзя Калінкавіцкага раённага суда Людміла Савасцянава прызнала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым у парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП і пакарала яго адміністрацыйным штрафам у памеры 35 базавых велічынь (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў), паведамляе belsat.eu.

Разгляд справы адбыўся 14 студзеня. Журналіст на слуханнях не прысутнічаў і атрымаў судовую пастанову па пошце 18 студзеня.

Паводле дакумента, «20 лістапада 2015 года Кастусь Жукоўскі, знаходзячыся ў двары жылога дома №8 па вуліцы 60 год БССР у г. Калінкавічы, не маючы акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь у якасці журналіста замежных СМІ,.. праводзіў інтэрвʼюіраванне грамадзянаў, у выніку чаго незаконна вырабіў прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта, відэасюжэт пад назвай «Пагоня як сімвал незалежнасці чалавека» (сапраўдная назва сюжэту: «Пагоня цяпер – сімвал незалежнасці асобы, а не дзяржавы» – заўв. belsat.eu), які 24 лістапада 2015 года быў паказаны ў эфіры (быў паказаны ў эфіры 23 лістапада – заўв. belsat.eu) спадарожнікавага тэлеканала Рэспублікі Польшча «Белсат» у праграме «Аб’ектыў».

13 студзеня суд Гомельскага раёна аштрафаваў за супрацу з «Белсатам» незалежную журналістку Ларысу Шчыракову. У канцы снежня 2015 – студзені 2016 на гомельскіх журналістаў склалі пяць пратаколаў паводле арт. 22. 9 КаАП, з якіх тры – на Кастуся Жукоўскага.

Нагадаем, гэта ўжо другі выпадак пераследу журналістаў-фрылансераў за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў. 13 студзеня, як мы паведамлялі, за аналагічную "правіну" буйным штрафам пакараная Ларыса Шчыракова.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.