БАЖ ініцыяваў напісанне лістоў у МУС і Вярхоўны суд адносна збіцця журналіста Паўла Дабраволькага
Беларуская асацыяцыя журналістаў распрацавала формы звароту у МУС і ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама Вярхоўны суд Беларусі адносна збіцця у памяшканні суда Фрунзенскага раёна журналіста TUT.BY Паўла Дабраволькага. БАЖ заклікала сябраў сваёй арганізацыі падтрымаць калегу напісання лістоў у дзяржаўныя органы.
Усе, хто жадае падтрымаць калегу і абураныя выпадкам, могуць скачаць дадзены зварот, запоўніць абавязковыя палі і накіраваць яго па пазначаных адрасах у пісьмовым альбо электронным выглядзе.
Паралельна калегі з TUT.BY збіраюць подпісы пад зваротам да Генеральнага пракурора і Міністра інфармацыі. Падпісацца пад гэтым зваротам можна, скантактаваўшыся з Алёнай Шарамет https://www.facebook.com/alonaa.andrejeva
ГА БАЖ выказвае спадзеў, што супольная салідарнасць прывядзе да пакарання вінаватых у нападзе на калегу і стане добрым урокам для праваахоўных органаў па стасунках з журналістамі і журналісцкай салідарнасці.
Post new comment